Кот і ежа

Feb 03, 2014 12:41

Вось у нас кот дзіўны, па-іншаму я сказаць не магу.
Ён можа есці чыпсы (сам бы не паверыў), печыва, вафлі, згушчонку, але ён нават не паспрабуе сухі корм. Які мы толькі яму не падсоўвалі, пачынаючы ад "Віскаса" (ведаем, што дрэнна) і сканчваючы кормам за 200 тысяч, які нам давалі ў ветлякарні. Нават не паспрабаваў.
Зараз ён сядзіць у асноўным на мясных дзіцячых кансервах (гаспадыня прывучыла). Любіць пячонку і сырое мяса (курыца, ялавічына, свініна). Зрэдку мы даем яму рыбы, калбасу. Раней еў тварог, але зараз перастаў. Перастаў піць смятанкі. Малако і раней не піў. Агуркі раней любіў, зараз мажлівасці праверыць няма.
Дык ці можна прывучыць ката да сухога корма? І як гэта зрабіць? Толькі не трэба казаць, што на пару дзён пакінуць без ежы. Пакідалі - выніку не было.

пытаньні, кот, ежа

Previous post Next post
Up