Суседзі

Feb 02, 2014 10:18

Вось мы ў чарговы раз пераехалі, і ў нас новыя суседзі.
Раней я здымаў пакойчык, а ў суседнім жыла цэлая сям'я з трох чалавек. Жанчына працавала правадніцай, таму часам магла не быць дома па 4-5 дзён, а калі вярталася, то ў іх пачыналася вяселле з алкаголем, хаўчыкам і масавым праглядам тэлебачання. А яшчэ яны амаль ніколі не прыбяраліся ў кватэры, нават пыл не праціралі. А яшчэ палілі прама на кухні, а таксама - у прыбіральні. А зверху сусед (а можа й суседка) слухаў нармальную музыку, нават Трубяцкі часам праскокваў.
У Магілеве суседзі ў нас цудоўныя. Знізу жыве дзед, якому гадоў пад 80, і які не аднойчы абяцаў мне адкруціць вушы, сто разоў грукаў па батарэях. Мы з братам раней любілі ў футбол пагуляць :) А сусед па паверху...маці яго вельмі не любіць. Фактычна, ён нідзе не працуе, сын у яго стаіць на уліку, у школу не ходзіць, раней часта краў. Карацей, людзі зусім непрыемныя, невыхаваныя і агрэсіўныя.
І вось зараз, у Лошыцы. Па тамбуры мы суседствуем з бабулямі. Сястра даглядае сястру. Пазнаёміцца ўжо паспелі. І паспелі яны ўжо абвінаваціць нас, што мы палім у тамбуры. Я разумею, калі б я яшчэ паліў. Ці Каця. Аднак нават у гэтым выпадку я б выкарыстоў балкон ці фортку. Не ведаю, ці зразумела яна, што мы тут ні пры чым, але, адчуваю, суседства будзе цікаўным. А зверху нас жывуць людзі, у якіх ёсць піяніна. І з самай раніцы амаль кожны дзень на ім нехта грае. Досыць упэўнена. Яшчэ зверху ўжо некалькі дзён смяецца дрэль, часам там бегаюць як сланы, але ў цэлым гукаізаляцыя тут годная.
А якія ў Вас суседзі? Якія цікавыя моманты можаце ўспомніць з узаемаадносін з імі?

кватэры, навакольле, суседзі

Previous post Next post
Up