Jan 10, 2014 15:47
На жаль, у мяне ўсё менш і менш матываў і чыннікаў, каб любіць наш, беларускі, нацыянальны характар і асобныя яго рысы. Рысы дурныя. Вось узяць, напрыклад, такую рысу, як "усім і паўсюль спяваць, якія мы, беларусы, бедныя ды як мы кепска жывем".
Тыпічная сітуацыя. Прыходжу я на сустрэчу з гаспадыняй той кватэры, у якую мы з Кацяй пераехалі у аўторак. Цэлую гадзіну яна мне плакалася, якая ў іх бедная сям'я, якое ў іх складанае жыццё, як ім няпроста. Маўляў, набылі яны аднапакаёвую кватэру за 75 тысяч (!) даляраў, улезлі ў пазыкі ажно на 8 тысяч даляраў, дык зараз прыходзіцца перабівацца вадой з хлебам. Пры гэтым яны маюць яшчэ адную кватэру, двухпакаёвую, дзе жывуць самі з сынам, якому 35 гадоў. Пры гэтым яны адкладваюць у месяц па 1000 даляраў. Пры гэтым сын у іх падпалкоўнік ці то міліцыі, ці то КДБ.
Ну, і як гэта назваць. Мне ледзь кепска там не стала. Вядома, з-за такой "беднасці" ім і прыйшлося здаваць кватэру. Бо гэта так страшна мець пазыку ў 8 тысяч, з якіх яны 3 тысячы аддаюць у гэтым месяцы. Але шкуру яны з людзей не дзяруць, бо самі ведаюць, як гэта здымаць кватэру. Бяруць усяго 350 даляраў за пустую кватэру. У Лошыцы.
Чалавек сур'ёзна лічыць, што жыццё ў яго складанае, кепскае. Што ён бедны. Цікава, як тады жыць людзям, у якіх у Мінску няма аніводнай кватэры, ды і ў іншых гарадах таксама. Якія ў месяц могуць адкласці 200 даляраў, калі пашанцуе. І да якой катэгорыі аднесці гэтых людзей?
людзі,
думкі,
беларусы,
нацыянальнае