Jan 08, 2014 18:40
А я прачытаў "Шабаны" Бахарэвіча. Гэта фактычна маё першае знаёмства з сучаснай беларускай прозай. Збольшага спадабалася, хаця я цалкам магу зразумець людзей, якім кніга Бахарэвіча не спадабаецца. Спадабаліся тыя моманты ў асноўным, дзе ідзе разважанне наконт Шабаноў як з'явы рэчаіснасці, як месца, як лёсу і як стану душы. Далей, праўда, буду працягваць чытаць Ермаловіча.
думкі,
кнігі,
чытанка