Пра музыку

Sep 27, 2013 15:35

Хай некаторыя жч-таварышы не надта падабаюць рознага кшталту музыку, але я часам без яе проста не магу. Вось, напрыклад, апошнім часам не слухаў амаль нічога, бо не было магчымасці: дадому прыходжу позна, там бы пад'есці паспець - і ў ложак, стары тэлефон накрыўся, а на новым 2 песні :) Смешна сказаць, на апошніх двух канцэртах паслухаў болей песен, чым за паўтары месяцы па-за іх межамі.
Але вось я ўзяў у Каці плэер, які падарыў ёй на пазамінулы дзень нараджэння, і зразумеў, што мне сапраўды не хапала музыкі апошнім часам. Ну, едзеш сапраўды ў аўтобусе, усе ўткнуліся ў тэлефоны,смартфоны, планшэты, а табе застаецца ўткнуцца ў вакно ці ў твар каго-небудзь. А так слухаеш прыемныя мелодыі, глядзіш у тое самае вакно і нараджаеш абсалютна новыя думкі, сэнсы і вобразы. Я часам ад якой-небудзь мелодыі нават слёзы магу выпусціць на вочы ад замілавання і супакою. Рамантык вылазіць на паверхню, аге. Не магу без музыкі.

сэнс, недахопы, музыка

Previous post Next post
Up