Sep 23, 2013 16:48
Пачытаў "Ладдзю роспачы" Караткевіча і "Жалезныя жалуды" Дайнэка. Памятаю, неяк ў нейкім класе пачытаў "Жалезныя жалуды", дык так спадабалася, што хацелася перачытаць. Вось з'явілася кніжка, дайшлі рукі...а ўяўленні і адчуванні нейкія зусім не тыя. Ужо й не так цікава, не так захапляльна, не так прыгожа. Неяк не глыбока, павярхоўна, сцісла, сухавата. А яшчэ і "Ладдзя роспачы" перад імі стаіць нібы назнарок. Таму і чытаў так марудна, ледзь не месяц. Ажно шкада стала. Не хочацца, праўда, і каменьчыка кідаць у бок аўтара, бо ў любым разе сваімі гістарычнымі раманамі ён зрабіў вялікую справу для нашай літаратуры. Але, вось яскравы прыклад таго, як тое, што ўражвае ў дзяцінстве, праз колькі год можа падацца супярэчлівым па стылі і неяк зусім не ўразіць. Трэба даць Тарасу пачытаць і спытаць пасля, што ён думае...
кнігі,
густы,
уражанні,
чытанка,
літаратура