Машыны

Sep 06, 2013 15:37

Ужо нешта зусім расхацелася машыну мне. Як пажыў тры тыдні ў сталіцы, як наглядзеўся...У Малінаўцы дык агулам адбываецца нейкі гармідар. Дзе толькі не напіханы гэтыя аўтамабілі?! Вяртаешся вечарком дадому і назіраеш такую карціну: на вузенькай вулцы Бялецкага ля збочын няма вольнага месца, ледзь для прыпынку месца застаецца; стаяць у некалькі шэрагаў; стаяць на тратуарах і на газонах, на пешаходных пераходах, на скрыжаваннях, усе двары ледзь не да ўвахода ў пад'езды забіты. Калі ў якога-небудзь "сумленнага" даішніка ўзнікла б жаданне звярнуць на ўсё гэта ўвагу, ён бы за гадзіну мог бы выпісаць пад тысячу штрафаў. З іншага боку, а дзе ж ім паркавацца, калі месцаў мала, а машынак зашмат? Але мне такое апраўданне не падабаецца. З Калядзіч у 5-6 гадзін не выехаць, машыны цягнуцца няспынным акіянам без перапынку. Галава ідзе кругам. Набуду лепей ровар :)

заўвагі, Мінск, машыны

Previous post Next post
Up