Jul 30, 2013 13:55
Звазілі Лео да доктара Айбаліта. Айбаліт апынуўся вясёлым і аптымістычным. Сказаў, што нічога страшнага, што зараз каты, тым болей пародзістыя, часта хварэюць, паціскаў Лео і зрабіў два ўколы. Сказаў, што, пэўна, мачакаменная хвароба. Каця ўсё нешта распытвала, маўляў, "я тое чытала, там чытала", але фактычна ўсё, што яна чытала, ветэрынар назваў недакладнасцю і лухтой. Даў нам шпрыцы з лекамі, даў нейкі "котэрвін", сказаў калоць некалькі разоў на дзень. Адчуваю, што прыйдзецца мне, бо Каця сказала, што не зможа рабіць коціку балюча. Дарэчы, Айбаліт сказаў, што бліжэйшыя некалькі месяцаў Лео прыйдзецца адмовіць у мясе ды рыбе, а фактычна трымаць яго на вадзе і корме. Маўляў, калі водзіць носам, дык не галодны. А прагаладаецца, пачне есці. Корма набылі цэлы кілаграм за 100 тысяч. Зараз даў панюхаць, дык ён і павёў носам. Ну, паглядзім.
жывёлы,
лекі,
хваробы