Jul 30, 2013 13:42
Ехалі да ветэрынара, і ў нашым тралейбусе з дзяўчынай здарыўся эпілептычны прыпадак. Я так, ужывую, дык і не бачыў ніколі такога. Яе адразу вывалаклі на вуліцу, паклалі на лаўку на прыпынку, ледзь удвая стрымліючы, не даючы закрыць рот. Выглядала вельмі страшна і жудасна. І ўвесь тралейбус маўкліва пазіраў на ўсё гэта. А потым выклікалі "хуткую", дзверы зачыніліся і мы паехалі далей...
людзі,
страх,
жыцьцё,
хваробы