Пра змены

Jul 05, 2013 13:04

З гадамі ўсё ўспрымаецца па-іншаму. Па-іншаму глядзіш на ежу, па-іншаму ставішся да розных стыляў музыкі, інакш ставішся да жыцця і пошукаў сэнсу, мэт, да паводзін людзей навокал, інакш успрымаеш каханне і агулам адносіны. Цікава, а як змяняецца стаўленне да самога сябе, да Я? Вось так адразу  - і не скажаш. Здаецца, час ідзе, а ты ўсё той жа. Выключаючы, асобныя вонкавыя змены "касметычнага характару". А людзі навокал сцвярджаюць: "вой, як ты змяніўся!". І халера іх ведае, што яны маюць на ўвазе і ці не знаходзяцца пад уплывам таго ж "касметычнага рэмонту".

час, думкі, зьмены, сумненьні

Previous post Next post
Up