Mar 20, 2013 22:33
На нашую катэдру завіталі практыканткі з Куляшова. У там ліку, "практыкуюцца" і на маех парах па сацыялогіі. Я не супраць, шкада толькі, што прыбралі сабе эканамічныя групы. Дарэчы, цудоўная магчымасць паглядзець на "сябе" звонку. Магчымасць, канешне, цудоўная. Аднак калі ўчора я ледзь не заснуў на першай жа з такой пар, я падумаў, як складана прыходзіцца студэнтам. Практыканткі гэтыя - гэта штосьці з нечым. Учора пара праходзіла абыяк. Ніякай структуры, нудота, маркота. Мне ў эканамічных групах ніколі часу не хапае, а гэтая за 15 хвілін да канца ўсё скончыла. А сёння дык агулам была феерыя. Практыкантка № 2 трапіла ў "пекла". Мы з лектарам сядзелі на апошняй парце і толькі хапаліся за галаву. Чалавек нібы і не меў педагагічных заняткаў, чалавек нібы не разумее, што прыйшоў не ў МГІМО ці МДУ маскоўскае. Яна пыталася на поўным сур'ёзе ў туркменаў тое, што і беларусы не могуць патлумачыць без 100 грамаў. Ужо пасярэдзіне пары яна сказала, што "зорка ў шоку", што Гэтыя (так, менавіта гэтыя) ніхалеры не ведаюць, і яны не ведаю, што адбываецца. На другой палове шоў працягнулася. Студэнты ледзь не давялі яе да гістэрыі і няўрозу, а яна канкрэтна раззлавала іх. Дайшло да таго, што прымусіла ўсю групу ўголас паўтараць тое, што толькі што дала пад запіс. Мы што ў школе? І складвалася адчуванне, што студэнты пачалі здзеквацца з яе. Добра, што хоць да крыкаў не дайшло. Але, я адчуваю, гэтую пару яна запомніць надоўга. Ахха, цікава, што б яна спявала, калі б прыйшла ў якую-небудзь групу "сваркі"? Вынеслі б :). Так знікаюць мары быць выкладчыкамі. У канцы пары яна палыхала вагнём расчаравання і нянавісці да Гэтых. За рэфераты паставіла 1 і 2 балы з 10 )) Я, вядома ж, паставіў па-свойму. І задумаўся, што, магчыма, пачынаў з таго ж самага. Але я, прынамсі, зразумеў з самага пачатку прапісную ісціну: не варта спадзявацца пачуць ад людзей тое, што лічыш зразумелай дробяззю. Варта проста спадзявацца нешта пачуць..
Я, тым часам, дадаў да пар крыху весялосці і актыўных метадаў. Студэнты задаволены. Нават "ТЭА" (аўтамех) учора працавалі і вялі сябе больш-менш актыўна.
практыка,
сьмешнае,
маразм,
праца