Mar 19, 2013 21:25
Учора ў мяне быў першы занятак у аўташколе. Так нязвыкла было адчуць сябе навучэнцам, даўно не было гэткіх адчуванняў, даўно ўжо не пісаў канспект. Але мне збольшага спадабалася. Група, канешне, не самая лепшая, рознакаляровая і рознамастная. Хаця, можа, гэта толькі першы позірк. У ёй, у гэтай групе, нават студэнтка мая былая ёсць. Яны паўсюль, студэнты гэтыя :) Заняткі вядзе жанчына. Простая, дастаткова прыемная. Аказваецца, выкладчыкі ўсе падобныя. Зараз во сяджу чытаю першую тэму, вырашаю першыя задачы, бо заўтра ўжо чарговы занятак, а на наступным тыдні - першы залік. Пазяхаць часу няма :)
адукацыя,
навучаньне,
новае,
я