Запаркі

Mar 11, 2013 19:18

Але, Магілеў наш - горад спецыфічны. Тут, напрыклад, няма паркаў у класічным сэнсе гэтага слова. Ёсць адзін, аднак ён фактычна і не ў горадзе знаходзіцца, ды і дабрацца туды не так лёгка. А ў самім горадзе толькі назвы ад паркаў. Ёсць. Ёсць і парк Горкага (стандартная назва), ёсць парк нейкага юбілею Кастрычніка, нешта яшчэ. Але што гэта за паркі? 3-5 крокаў зробіш - і канец. Ідзі на новы віток. Тое самае тычыцца і ўзбярэжжа Дняпра. Асабліва не разгуляешся. Хаця на тым жа Дняпроўскім узбярэжжы можна было нешта годнае "замуціць". Не выйшла. Калісь, калі Магілеў ледзь не стаў сталіцай нашай краіны, улады планавалі знесці "Падміколле" - фактычна адзіны больш-менш старажытны помнік архітэктуры горада - і разбіць на ягоным месцы парк адпачынку. Мікалаеўскай царкве пашанцавала ў адрозненні ад Іосіфскага сабора. Больш-менш годнае месца зроблена ля іншай ракі, рачулкі Дубравенкі. Але тое тэж паркам назваць нельга, бо зноў жа прыходзіцца хадзіць па коле. Сёння вось ездзіў за даведкай у нашую вар'ятню (як гучыць!), там таксама месца называецца Лесапаркам. Але гэта тое самае як у Мінску Сцяпянка. Лес ёсць, парка няма. Так і жывем. Моладзі фактычна і збірацца няма дзе. 2-3 месцы - не болей. І ўлады, здаецца, гэта не хвалюе зусім. Дарэчы, нядрэнна было б некаторым паркам вярнуць гістарычныя назвы. Бо што зрабіў для нашага горада Горкі, а што зрабіў Дэмбавецкі?

горад, Магілеў, праблемы, навакольле, жыцьцё

Previous post Next post
Up