Г...

Jul 26, 2012 19:23

Мець якія-ніякія стасункі з прадстаўнікамі габрэйскай нацыянальнасці - гэта заўсёды прынамсі цікава. Нават і не ўспомню адразу, калі я ў мінулы раз гутарыў з габрэямі. Магчыма, у той памятны ранак у Адэсе, а магчыма, калісьці раней. Сёння ж гэта адбылося ў Магілеве. Трэці дзень насіліся мы з Кацінай сумкай па горадзе, адчайна спрабуючы адшукаць, дзе ж у абласным цэнтры нам могуць памяняць складную ручку. Нарэшце Каця вырашыла зайці ў "Галантэю", дзе набывала гэтую самую сумку. І, о цуда! Яны параілі звярнуцца ў галоўную краму, дзе, маўляў, завезлі дэталі. Прыехалі мы туды, нам прапанавалі новую ручку за 56 тысяч (новая сумка калісь каштавала 180 тысяч) і сказалі звярнуцца ў бліжэйшую майстэрню. Прачакаўшы чаргу, мы патрапілі на прыём да старога габрэя. За тыя сорак хвілін, што ён рабіў сумку, мы паспелі пачуць і пра тое, якія нязручныя ў нас аўтобусы, а дакладней, ён задаваўся пытаннем, нашто ў нашых аўтобусах гэтыя вялікія скрыні альбо пасярэдзіне, альбо ззаду. Спытаўся ён у нас, нашто Колю залаты рэвальвер ад Мядзьведзева, ён жа і так нядрэнна кусаецца... Спытаўся, нашто нашы едуць на Алімпіяду, такія майстры, як і ўся нашая прамысловасць, дзе ўсё праз жопу. Тут ён меў на ўвазе "Галантэю" і не толькі. Карацей, гэты была смешная і цікавая размова, больш падобная да маналогу з набору бязсувязных думак. І пра Адэсу ён паспеў расказаць, пачуўшы, што Каця збіраецца ехаць туды... Карацей, як сказала Каця, і душу выліў, і грошай зарабіў.

людзі, Магілеў, навакольле, рамонт

Previous post Next post
Up