Сны

Jul 11, 2012 07:59

Вырашыў меней спаць. Ёсць меркававанне, што ў сне чалавек праводзіць 1/3 свайго жыцця. Бяруць дрыжыкі ад думкі, што можна зрабіць за гэты час. Таму спачатку абмяжую сябе 6-цю гадзінамі. Сёння вось устаў у 7.30. Так паступова можна і да 5 гадзін дайці. Тым больш, у апошні час сны сняцца зусім бесталковыя. Цікава, што прачнуўся амаль без будзільніка. ( Read more... )

рашэньні, сон, я

Leave a comment

Comments 8

berlaga July 11 2012, 06:01:17 UTC
Я сплю ад 5 да 6 гадзін. Дакладна магу сказаць, што 5 - крыху мала. Што не кажы, але з часам накопліваецца стомленасць і арганізм даводзіцца прымусова абуджаць кавай ці моцнай гарбатай. Але таксама можна зазаначыць, што, фізічна, больш за 6 гадзін я ўжо не магу спаць, нягледзячы ці то выходныя, ці адпачынак. А так згодны, марнаваць час на доўгі сон - глупства, колькі можна паспець зрабіць )))

Reply

dzenik_kravina July 11 2012, 07:58:56 UTC
))

Reply


vitaly68 July 11 2012, 08:57:05 UTC
У норме дарослы чалавек мусіць спаць восем гадзін за суткі. Напрыклад, класьціся ў 22.00 і прачынацца ў 06.00. Інакш рызыкуеш атрымаць дужа непрыемныя хваробы. Не адразу, канешне.

Reply

dzenik_kravina July 11 2012, 09:12:28 UTC
А дзе дадзеныя, што менавіта 8 гадзін? А як Энштэйн спаў 3 гадзіны? Кожнаму чалавеку, пэўна, трэба свой час на сон у залежнасці ад яго арганізму.

Reply

vitaly68 July 11 2012, 09:22:10 UTC
Ты мяркуеш, што ў Эйнштэйна не было праблемаў са здароўем праз недасып? Самыя надзейныя дадзеныя - гэта нормы сну ў Савецкай арміі. Калі-б чалавеку было дастаткова шасьці гадзінаў - будзь пэўны, салдаты спалі-б роўна шэсьць. І ні хвілінай болей) Можна, канешне, пашукаць спасылкі на нейкія навуковыя выданьні, але няма ніякага жаданьня.

Reply

dzenik_kravina July 11 2012, 09:33:36 UTC
ну няхай.

Reply


protagonista July 11 2012, 10:24:39 UTC
спаць 4-6 гадзін - пізда нервовай сістэме.
ня хочацца вучыць жыць але і ня хочвцца каб такі цікавы жыжыст адкінуўся

Reply

dzenik_kravina July 11 2012, 19:32:52 UTC
)))вось якія матывы Вамі рухаюць

Reply


Leave a comment

Up