"Сэрцы на далонях"

Apr 13, 2012 12:15

Учора дачытаў "Сэрца на далоні" Шамякіна. Хапіла двух тыдняў, а мо, і меней прайшло часу. Зрэшты менавіта зараз можна зрабіць некаторыя высновы. Літаратурны крытык з мяне, канешне, ніякі, таму ўсё больш чым суб'ектыўна. Адчуванні супярэчлівыя. Учора на працы мне адна выкладчыца сказала, што Шамякіна не любілі за патаснасць і эгаізм. Наконт другога ведаць не магу, аднак патаснасці ў рамане я заўважыў мала. Раман напісаны ў розных памерах. Пачатак напісаны класічнай мовай, а потым мова больш простая. Часам нават, падаецца, не хапае нейкіх словаў. Канцоўка не спадабалася, бо, зноў жа, не дала адказаў не шматлікія пытанні, якія хацелася б ведаць. Не магу не адзначыць, што раман зацягвае, асабліва цікава чытаць пра гісторыю падполля. У нейкіх частках раман становіцца дэтэктывам, менавіта тут яму не хапае лірычнасці і сэнсоўнасці, у некаторых частках, наадварот, яе занадта. Здаецца, Шамякін быў прасякнутым камуністам і не любіў любыя нацыяналістычныя праявы. Вось такія супярэчлівыя думкі. 
"Глыбокая плынь"?

думкі, чытанка, літаратура

Previous post Next post
Up