Раслінаводства

Apr 12, 2012 16:52

Вось і ўсё. Бансай, які я падараваў Каці на Новы Год, сёння апынуўся ў сметніцы. Дакладней, тое, што ад яго засталося - ссушэлы стволік з некалькімі галінкамі. Шкада, аднак нічога не паробіш. Каля двух месяцаў таму, ёйная сястра без дазволу дадумалася яго перасадзіць, пасля гэтай працэдуры ён скінуў лістоту і ссушэў. Як мы ні стараліся, ажывіць гэтую прынцыповую расліну не атрымалася. Надта добра трэба з ёй абыходзіцца, каб яна жыла і квітнела. Такі ж самы зараз каштуе ўдвая даражэй, аднак я думаю, што прыйдзецца набыць, бо расліна насамрэч цудоўная, самабытная і прыгожая. Тым больш, атрымліваецца, што шчасця не будзе, бо ён памёр. Выснова адна: не ведаеш - не бярыся. Тым больш, за чужое.


 

прырода, сьмерць, дом, жыцьцё

Previous post Next post
Up