112 старонак

Apr 07, 2012 14:03

За ўчорашні дзень прачытаў ажно 112 старонак "Сэрца на далоні" Шамякіна. Столькі за дзень не чытаў з дзяцінства, калі захапляўся Носавым і Жулем Вернам. І не сказаць, што мяне захапіў менавіта Шамякін. Мяне захапіў працэс чытання. 

захапленьні, чытанка, дні, я

Leave a comment

bsu_lyceum April 7 2012, 18:22:13 UTC
У Шамякіна ёсць проста шыкоўны зборнік "Сатанінскі тур". Пра 1992-1994 гады. Здадзены ў набор 15 чэрвеня 1994 (то бок, да выбрання самі-ведаеце-каго).
"Шведы ціха і разважліва ідуць у сацыялізм. А мы, гледзячы на багаты захад, пасунуліся назад -- у дзікі капіталізм. Рынак! На якой аснове рынак? Ідыёты!"
"У нас прадаецца ўсё... За валюту."
"Сто долараў? Гэта ж цэлае багацце! Па курсе талера -- мільён."
"Калі ўстановяць дыктатуру... а яе ўстановяць! -- то табе першаму адрэжуць язык."
"Вераніка павярнулася і пацалавала яго ў вуха, яна любіла цалаваць у вуха -- дзіўнае жаданне, і вельмі неспадзявана... не папрасіла -- бадай патрабавала:
- Дай мне валюту."
І гэтак далей. І пра бындытызм, і пра галечу... Праўда, у Сеціве гэтай кнігі няма. Набыў выпадкова на сядзібе ТБМ.

Reply

alex_poetry April 7 2012, 19:42:01 UTC
bsu_lyceum April 8 2012, 03:58:21 UTC
Хм, цяпер я ведаю, што мой правайдэр заблакаваў Камунікат. Зайсці магу толькі праз cameleo.ru. Напэўна, таму я і ня бачыў раней гэтай спасылкі.

Reply

dzenik_kravina April 8 2012, 08:51:59 UTC
Не разумею, гэта пра бандытаў з "Вярхоўнага Савету"?)

Reply

bsu_lyceum April 8 2012, 12:54:33 UTC
Не, пра звычайных рабаўнікоў. Але гэта -- не галоўная тэма кніжкі.

Reply


Leave a comment

Up