Сёньня - 120 гадоў са дня нараджэньня выбітнага майстра паэтычнага слова Максіма Багдановіча. Беларускага паэтычнага слова. Класіка беларускай літаратуры. За свае 25 з паловаю год ён паспеў нямала, але сэрца самотна трымціць пры думцы аб тым, колькі ён мог яшчэ паспець. Прыемна ўсьведамляць, што гэтая падзея аб'яднала нашу краіну. Максіма Багдановіча любяць і паважаюць усе, у незалежнасьці ад палітычных ці іншых поглядаў. І таму ён жыве, жыве ў кожным сэрцы. Дзякуй, што жывы, Максім-Кніжнік!
Кодэкс Багдановіча "Мая душа, як ястраб дзікі" Чытаем Багдановіча тут Беспрытульнае сьвята нацыянальнага генія Вершы Багдановіча выйшлі на 10 мовах