"Кот у ботах"

Nov 08, 2011 00:54

Сёньня ўпершыню глядзеў кіно ў фармаце 3-Д. Схадзілі на "Ката ў ботах" у "Радзіму". Без касякоў, вядома, не абыйшлося. Аказалася, што касірша нейкім чынам дадумалася выдаць нам квіткі на ўчора, а я праверыць не падумаў. Пасля крыкаў і спрэчак з адміністратаркай нам усё ж выдзелілі годныя месцы. Мультфільм спадабаўся, гэткае постмадэрновае бачаньне казкі Перо з прымешваньнем гісторыі пра чароўныя бабы ды знакамітага Шалтая-Балтая ў якасьці "шэрага кардынала". Плюс - іспанскія ці мексіканскія матывы ды музыка. 3-Д таксама ўзмацняе пачуцьці, але, варта адзначыць, што вочы ўсё роўна стамляюцца. 
Але пасля фільма я ў чарговы раз сумна падумаў, ці дажыву я да таго часу, калі ў беларускіх кінтэатрах будзе беларускамоўны дубляж фільмах пракату...

кіно, Магілеў, фільмы, краіна, новае

Previous post Next post
Up