World Men's Day

Nov 05, 2011 12:50

Спадары мужчыны! Калі жаночае насельніцтва лічыць, што найбліжэйшы ўсплёск падвышанай увагі да моцнай паловы чалавецтва варта праяўляць не раней, чым 23 лютага, то вы маеце поўнае права нагадаць, што ёсьць і іншая годная дата.

З лёгкай рукі Міхаіла Гарбачова з мужчынскай «дыскрымінацыяй» было скончана, і сусьветная грамадскасьць стала адзначаць Сусьветны дзень мужчын (World Men's Day).

Ініцыятыву былога прэзідэнта СССР Міхаіла Гарбачова падтрымалі Венскі магістрат, адьдзяленьне ААН у Вене і шэраг іншых міжнародных арганізацый. Дзень мужчын традыцыйна адзначаецца ў першую суботу лістапада.

У якасьці падарункаў у гэты дзень мужчыны чакаюць, перш за ўсё, жаночай увагі. Мужчыны шчасьлівыя, калі жанчыны са шчырай радасьцю гатовыя яе ім надаць.

Цікава, што існуе яшчэ і Міжнародны мужчынскі дзень (International Men's Day), які адзначаецца штогод 19 лістапада. Гэты Дзень быў упершыню адзначаны 19 Лістапада 1999 г. у Рэспубліцы Трынідад і Табага, і з тых часоў яго сьвяткуюць таксама ў ЗША, Вялікабрытаніі, Ямайцы, Аўстраліі, Індыі, Сінгапуры, Мальце і ў Паўднёвай Афрыцы.

субота, мужчыны, сьвяты, сьвет

Previous post Next post
Up