Oct 31, 2011 01:34
Два дні ў Менску апынуліся даволі насычанымі, хаця нельга сказаць, што я ўсім задаволены. Дыплом свой па "social control" я так і не забраў, аднагрупнікаў сабралося не такі шмат, ноч была ў надзвычайным становішчы. Але пры ўсім пры гэтым, шмат чаго пасьпеў і зрабіў. Наведаў свой "alma mater", якому ўчора было 90!!!-а гадоў, выступіў перад студэнтамі з паведамленнем "спецыфіка выкладання сацыялогіі ў тэхнічных вну", пагутарыў з навуковым кіраўніком. Потым была сустрэча з некаторымі аднагрупнікамі і проста сябрамі, прасядзелі мы ўвесь вечар спачатку ў "Кружцы" ў Сталіцы, потым зазірнулі ў "Ракаўскі бровар", а пасля разыйшліся. Гутарка апынулася канструктыўнай, мы даведалі, чым кожны займаецца, колькі атрымоўвае), што новага ў жыцьці. Я пачаставаў усіх сапраўднай гуцульскай гарэлкай, якая яшчэ засталася з лета. На жаль, стасункі паміж былымі аднагрупнікамі не вельмі актыўныя. Так што мой прыезд стаў стымулам сустрэцца. Галава балела, ноч прайшла дрэнна, прыйшлося рана ўставаць, але гэта дробязі. І хоць зараз усё баліць, але выходныя гэтыя запомняцца надоўга.
сябры,
выходныя,
Менск,
сустрэчы,
аднагрупнікі