Aug 16, 2011 02:41
Жыцьцё крыху прыпынілася перад прамою лініяй гарызонта і не рызыкуе кудысьці сьпяшацца. Пасля трох тыдняў амаль поўнага only self знаходжаньня, крыху разбаўленага каханай ды рэдкімі гасьцямі, зноў вярнуліся бацькі. Афіцыйна я ўжо працую, хаця сёньня паведамілі, што ва універсітэт трэба з'явіцца 30 жніўня. Ёсьць час з'ездзіць у чарговы раз у ваенкамат, нарэшце з'явіцца ў вёсцы ды дапісаць дзёньнік вандроўкі. Ужо ёсьць цэлых 6 старонак.
Людзі ў гэтым горадзе сумуюць, седзячы на парапетах і гледзячы ў далечыню на магутны Дняпро. Думкі пераблытаны павуціньнем і ніяк не могуць стварыць што-небудзь карыснае.
думкі,
Магілеў,
жыцьцё,
лета