May 20, 2008 18:54
Ну вось... і адстраляліся...Неба зь імі, з Чарн(в)якамі, Цітарэнкамі і астатнімі. Справу сваю па сапсаваньню настрою яны робяць выдатна дзень ата дню. Усё тая ж сямёрка...непрыемная стабільнасьць...а каму зь іх да гэтага ёсьць справа. Я не ўмею маўчаць, калі гэта робяць іншыя, я не ўмею зачыняць вушы і заплюшчваць вочы, калі мне кажуць гэта рабіць. Таму мне цяжка. Але яны яшчэ у мяне атрымаюць. Іхнія крызісы мяне не зрубяць, а толькі ўзмацняць...мая ідэнтычнасьць - змагар...да апошняга і да апошняй кроплі. І яна сфарміравана як неба і не зьменіцца... Да наступнай сустрэчы, спадары прафесіяналы і адэкваты. І на маёй вуліцы будзе сьвята...
ідэнтычнасьць,
крызіс