Ну і нарэшце апошняя частка фотаздымкаў з нашае вандроўкі, а менавіта ўзыход на самую высокую кропку Украіны і Карпат - Гаверлу (2061 м). Пасля Петроса яна сталася не такой і цяжкай, але краявіды там шыкоўныя.
Туман над Гаверлай
Погляд назад - і...
Засталося зусім крыху :)
Вось такая прыгажосьць...
Арцём адзначае скарэньне :)
На Гаверле месца больш, чым на Петросе. Ды і людзей там было чалавек 70 :)
Усёй кампаніяй :)
Туману там было ...
Не эдэльвейсы, але прыгожыя :)
Дарога на Квасы :)
З гуцуламі і лайкамі :)
Аляксандзер спрабуе на густ гуцульскую брынзу
Вось нарэшце і Квасы, пасля 30 кіламетраў хады...
Чакаем аўтобуса на Варохту :)
Зноў гуцулы - і мы ідзем за самагонам :)
Самагон павінен быць у фляжцы - правадаем Дзяніса ў беларускую армію :)