May 06, 2011 08:44
Такім чынам, я нагадваю сабе сьпіраль, якой прыходзіцца ўставаць-нахіляцца, хадзіць-ездзіць туды-сюды, ніяк не надбаўшы супакою і сэнсоўнае напоўненасьці.
Я ненавіджу ваенкаматы. Мала таго, што ўжо тры разы туды наведаўся, дык гэта яшчэ далёка не канец. Ненавіджу Быхаў. Цень арміі навісла нада мной. Падаецца, што туды спецыяльна бяруць а)здаровых, каб зрабіць кволымі і хворымі, б) хворых, каб дабіць.
Сёньня я нарэшце з'явіўся ў Менску. А павінен быў ляжаць у шпіталі, куды накіравалі з ваенкамату, бо артэрыяльны ціск у мяне 150/100. Сёньня ў мяне перад-абарона дыплома. Сёньня я нарэшце ўбачу тую, хто сагравае мне сэрца. Заўтра ўночы я выязжаю ў Ельск, каб рабіць дыпломнае даследваньне. Гэта значыць прыйдзецца 7 гадзін пасьвіцца ў цягніку. Раздрукавана 46 анкет. Але пакуль толькі я і Арцём едуць дакладна.
У аўторак я кладуся ў шпіталь. Спадзяюся, у сераду вечарам выпусьцяць. Бо ў пятніцу цягнік на Вільню. Я - сьпіраль. А жыцьцё - казка. Дзікаю істэрыяй сэрца я нагадваю сабе пра гэта.
Дарэчы, я ўладкаваўся ў БРУ, але нават не ведаю, як усё будзе далей. Туманнасьцю зусім не Андрамеды вырастае навакольле і будучыні.
сэнс,
жыцьцё,
пакуты,
я