Mar 21, 2011 19:47
Рэалізацыя гарэлкі ў Беларусі ў студзені-лютым 2011 года вырасла на 2,6% у параўнанні з студзенем-лютым 2010 года. З кастрычніка 2009 па студзень 2011 адзначалася скарачэнне рэалізацыі гэтага алкагольнага напою.
Па дадзеных Белстата, продажы гарэлкі склалі 1 млн. 663 тыс. дал, а яе доля ў агульным аб'ёме спажываньня алкаголю - 44,3% (у студзені-лютым 2010 года - 47,4%).
Доля рэалізацыі алкагольнай прадукцыі ў агульным аб'ёме рознічнага тавараабароту ў студзені-лютым 2011 года склала 10,8%. На спажывецкім рынку рэалізавана алкагольных напояў і піва на 902,8 млрд. рублёў.
Піва за першыя два месяцы бягучага года прададзена 4 млн. 567,1 тыс. дал, што на 25,1% больш, чым за студзень-люты 2010 года. Яго доля ў агульным аб'ёме спажывання алкаголю склала 12,1% (у студзені-лютым 2010 года - 10,7%).
Лікёра-гарэлачных вырабаў рэалізавана 313,2 тыс. дал (на 40,6% больш), вінаградных він - 481,1 тыс. дал (на 26,1% больш), пладовых він - 2 млн. 442 тыс. дал (на 8,1% больш). Пладовыя віны занялі 29,2% у аб'ёме продажу алкагольнай прадукцыі (у студзені-лютым 2010 года - 29,8%).
Кан'яку і брэндзі прададзена 57,1 тыс. дал (на 41,7% больш), пеністых вінаў і шампанскага - 203 тыс. дал (на 25,5% больш), слабаалкагольных напояў - 152,2 тыс. дал (на 22, 8% менш), паведамляе БелаПАН.
Такім чынам, няцяжка заўважыць, што піць мы сталі болей "высокаградусных" напояў і меней "нізкаградусных". Невядома, якім чынам улады зьбіраюцца змагацца супраць "нецвярозасьці" насельніцтва.
Я, між іншым, зусім ужо не ўжываю ніякіх спіртных напояў. А што п'еце ВЫ і як часта?
Беларусь,
статыстыка,
краіна,
грамадзтва,
алкаголь