Mar 21, 2011 14:25
Сёння ноччу ў бальніцы памёр філосаф Аляксандр Грыцанаў...
Аляксандру Грыцанаву было 52 гады. Ён нарадзіўся ў Мінску. Скончыў БДУ. У 24 гады абараніў кандыдацкую дысертацыю. Тым самым стаў самым маладым у СССР кандыдатам філасофскіх навук.
Выкладаў у многіх мінскіх універсітэтах (БДУ, экалагічным імя Сахарава, інстытуце бізнеса і права). Кіраваў адной з найбуйнейшых у СНД энцыклапедычных кніжных серый. Быў калумністам "Белгазеты", а таксама аўтарам сайта "Наша думка".
"Упершыню я адчуў сябе беларусам - дакладней, жыхаром i грамадзянiнам нашай Айчыны - у 1964 годзе. Мой бацька, якi нарадзiўся пад Магiлёвам, але ўсё сваё жыццё адслужыў у расійскім войску, прапанаваў мне прачытаць даўно чаканую мной кнiжку "Падарожжа на Кон-Цiкi" ў перакладзе на матчыну мову. Гэта было першае знаёмства з беларускiмi словамi i нават лiтарамi. Кнiга мне вельмi спадабалася, я чытаў яе за два цi тры тыднi разоў дзесяць. Калi я запытаў бацьку, навошта гэта рабiць, ён адзначыў: "Мы тут нарадзiлiся, мы тутэйшыя; наша жыццё - гэта мова". Але я ўпэўнены: быць беларусам гэта не толькi дрэнна разумець тых, хто размаўляе па-расейску, але яшчэ i змагацца за гонар нашае зямлi", - адзначаў Грыцанаў у адным з інтэрв’ю.
Калісьці ён даволі плённа працаваў на нашым ФФСН, аднак з-за сваіх незалежных поглядаў быў вымушаны пакінуць факультэт. З'яўляецца аўтарам шматлікіх энцыклапедый па філасофіі.
R.I.P
ФФСН,
страты,
Беларусь