Сюды я еду з Кацяй 27 студзеня.
Гаверла - самая высокая гара і найвышэйшая кропка Украіны. Вышыня горы - 2061 м над узроўнем мора. Размешчана яна на мяжы Закарпацкай і Івана-Франкоўскай абласьцей, каля 17 км ад мяжы з Румыніяй, і належыць да хрыбта Чарнагора ў Карпатах. Назва вугорская, азначае «сьнежная гара» (Hóvár). Першы турыстычны маршрут з узыходжаньнем на гару быў адкрыты ў 1880 годзе. З гарадоў паблізу знаходзяцца Рахаў, Ясін і Варахта. У падножжа знаходзіцца адзін з вытокаў ракі Прут. Недалёка ад месца, дзе вада знайшла выхад са скал, разьмешчаны самы высокі вадаспад у Украіне (Прут). Вышыня гэтага прыгожага каскаднага вадаспаду каля 80 метраў.
Гаверла мае конусападобную форму. На гары ўстаноўлены флагшток сасцягам, трызубец - герб Украіны, а таксама крыж, які пазначае вяршыню гары. Таксама на Гаверла стаіць абеліск вышынёй у некалькі метраў, які пазначае вышэйшую кропку колішняй мяжы Польшчы і Чэхаславакіі. Акрамя сьцяга і герба Украіны, крыжа і абеліска на вяршыні таксама ўстаноўлена мармуровая пліта з 25 капсуламі, якія змяшчаюць пробы глебы з усіх рэгіёнаў Украіны.
З вяршыні Гаверлы бачныя практычна ўсе Украінскія Карпаты. Пры добрай бачнасьці на поўначы можна ўбачыць гарады Івана-Франкоўск, Каламыю і Сняцін, а ў паўднёвым напрамку - румынскі горад Сігет-Мармаціей. З вяршыні выдатна бачны разьмешчаны непадалёк Петрас (2020 м). На паўднёвы ўсход цягнецца шэраг вяршыняў чарнагорскага хрыбта (відаць нават абсерваторыю на гары Поп-Іван Чарнагорскі), а на паўднёвым захадзе сінеюць вяршыні Мармарошскага хрыбта, па якім праходзіць мяжа Румыніі і Украіны.