Dec 03, 2010 07:21
Калі становіцца сумна ад сваіх асабістых думак, дык што можна казаць пра думкі навакольля??? Гэта іх неад'емнае права - крыўдзіцца на мяне, выдаляць з сяброў:-), пазбягаць мяне і зрэшты ігнараваць - , не ўдакладняючы пры гэтым матываў і інтэнцый выкананьня гэтых правоў. Хаця фармальнае тлумачэньне заўсёды прысутнічае: маўляў, табе ўсё роўна ад гэта горш не стане, ты гэтага нават і не заўважыш і яшчэ штосьці гэтага кшталту. Толькі справа ў тым, што я заўсёды ўсё заўважаю (і не толькі таму, што сацыёлаг:-)), усё адчуваю і прапускаю скрозь сябе. Адзінкі здольныя гэта ўбачыць, нолікі - зразумець і прыняць. Нулявы кіламетр тракта маёй падсьвядомасьці становіцца кіламетрам апошнім для большасьці. Калі б я яшчэ чагосьці патрабаваў несусьветнага?:-) Olim, inque via erit festum. Неяк так.
Учора паслухаў выступы Някляева і Раманчука. Збольшага яны абодва мне спадабаліся, хаця ў кожнага "плюсы" розныя. Але ж хочацца, каб было яднаньне. Інакш будзе тое, што кажа ангажаваны ІАЦ - 72% за Яго...
Шо за думкі???...
выбары,
думкі,
навакольле,
сум,
складанасьць