Dec 03, 2010 01:09
Гульня, на жаль, зусім ня грэла. Сонцалюбівыя гішпанцы, такое адчуваньне, вялікая аматары тэатру - кіеўляне як снапы валіліся пасля любога кантакту і нават без яго, - а яны з радасьцю свісцелі, а калі Брэсана завалілі ў штрафной, заплёўшы ззаду ногі, калі Міхалік сарваў уваход Радыёнава ў штрафную, ужо маючы картку, калі Міхалік сам заваліўся ў штрафной, а нашы забілі гол, прыняў бок гасьцей...Мо, сабрацца і набыць яму добрыя акуляры?!
Настрою БАТЭ хапіла на першыя 15 хвілін. Потым незразумелыя фалы і незразумелы гол. А потым - другі. Сляпая вера ў Бардачова, які прывёз пенальці, і раз за разам прайграваў фланг Гусеву. Удары міма з добрых пазіцый. А Гутару ляцела ўсё...Амаль. Ну і пёсік Арцёмка забіў, пабегшы слухаць фанатаў БАТЭ. Хай радуецца. БАТЭ ўжо перамог. Аднак класу яшчэ не хапае...
БАТЭ,
паразкі,
футбол