Класіка хорара

Oct 26, 2010 01:00

 Не сказаць, што я апошнім часам гляджу зашмат фільмаў. Можна нават сказаць, што я іх у параўнаньні з некаторымі сваімі суседзямі не гляджу зусім:) Аднак, між іншым, я за апошні тыдзень пасьпеў нейкім чынам паглядзець некалькі цікавых фільмаў.
Стан майго сёньняшняга існаваньня чамусьці вельмі прымае жанр "Хорар". Вось я і ўдарыўся ў класіку гэтага жанру.
Паглядзеў я чатыры фільмы:
1. "Пираньи 3Д". Фільм 2010 году. Рэмэйк фільма 1978 году. Рэжысёр - Аляксандр Ажа, што ўжо шмат аб чым можа расказаць. Фільм сабраў у сусьветным пракаце 67 млн. у.а. Улічваючы відавочны крызіс дадзенага жанру (аб чым можна казаць,калі сапраўды выдатных хорар-фільмаў днём з вагнём ня знойдзеш), гэты фільм можна разглядаць як сьвятло ў канцы тунэлю. Шчыра кажучы, фільм можна падзяліць на дзьве часткі: першая - гэта сіські, другая - гэта мяса. У выніку,  атрымоўваецца адначасова прышпільны вясёлы і жудасны (канечне, як для каго) фільмец. Праўда, такія фільмы лепей глядзець альбо ў кінатэатры, альбо дома ноччу ў добрай якасьці ў добрай кампаніі на шырокім экране.
2. "У холмов есть глаза". Фільм 2006 году. Рэмэйк фільма 1977 году. Рэжысёр той жа самы Аляксандр Ажа, прычым гэта быў ягоны першы фільм у ЗША. Сюжэт стандартны - у зоне адсяленьня і правядзеньня ядзерных іспытаў застаецца сям'я шахцёраў, якая з часам муціруе і якая жыве за кошт забойств выпадковых мінакоў і падарожнікаў. Чарговымі ахвярамі становіцца сям'я Картэраў...Фільм класны, аднак тут прысутнічае хэпі-энд, што не характэрна для гэтага жанру.
3. "Техасская резня бензопилой. Начало". Фільм 2003 году. Рэжысёр - Маркус Ніспэл. Гэты фільм сабраў у пракаце ажно 107 млн. у.а. Гэта таксама класіка, прычым заснаваная на рэальнай гісторыі. Таксама вясёленькі фільм. Нават у пратэстантскай Амерыцы застаюцца такія сем'і...Ёсьць таксама і прыквел 2006 году. 
4. "Зеркала-2". Фільм 2010 году. Рэжысёр - Віктар Гарсія. На жаль, Аляксандр Ажа не прыняў удзелу ў другой частцы "Люстэрак", можа таму, фільм атрымаўся ня вельмі "хорарным". Хаця і яго глядзець можна). Аднак пужае ён...зусім не пужае.

Зрэшты, трэба адзначыць, што вельмі не хапае "добрых" хорарных фільмаў. Як зрэшты і проста добрых фільмаў.

фільмы, хорар

Previous post Next post
Up