Oct 25, 2010 23:37
Атрымалася так, што я за 72 гадзіны дома толькі некалькі разоў выйшаў на вуліцу. Так званае, "нелегальнае становішча". Не сказаць, што ў гэтым вінаватая Кучко, сам выбраў такую тэму, цікава, як яна заўтра яе ацэніць))
Шчыра кажучы, я б і не вяртаўся ў Менск, аднак абставіны патрабуюць... Такім чынам, за вікэнд я глядзеў футбол, глядзеў хакей, глядзеў карамболь (!), маяўся з метадамі, выхоўваў Тараса, глядзеў "жахі" на новым ВК-тэлевізары, ня спаў начамі і спаў да паловы дню...
І вось ужо скончыўся амаль кастрычнік. Першы сьнег ужо быў, аднак гэта хутчэй выпадковасьць і нечаканая радасьць для ягоных заўзятараў.
А ўвогуле цяжка зараз. Нейкая насычаная стомленасьць не дазваляе паслабляцца, адсутнасьць стабільнасьці прымушае хвалявацца і нервавацца. Колькі альтэрнатыў, столькі ж тупікоў. А вочы пры гэтым завязаныя анучай.
Час бяжыць надта хутка, каб штосьці разумець дасканала...
час,
Магілеў,
выходныя,
дом,
я