Паляваньне на зайца

Aug 09, 2008 05:06

Сёньня ўпершыню ў сваім жыцьця я папаўся кантралёру...і гэта ў Магілёве, у сваім родным  горадзе. Атрымалася як заўсёды глумна і нечакана. Сеў на "Элекрарухавіку" на "адзінку",патэлефанаваў сябру...праз два прыпынкі чую ідзе...думаў, што праблем не ўзьнікне. А тут падыходзіць: "Ваш квіток". Я сказаў, што толькі што сеў. Я не паверыла, тут жа падбег кандуктар, да немагчымасьці мярзотны мужык, пачаў крычаць на мяне, што маўляў, размаўляў па тэлефоне і не слухаў яго зусім. Карацей кажучы, стаяў я як дурак і прасіў выбачэньня (ненавіджу такія сітуацыі), казаў, што гэта апошні раз і што болей я так рабіць ня буду. жанчына-кантралёр не здавалася і папрасіла выплаціць ёй 7 рублёў. Я чэсна прызнаўся, што грошай ня маю (толькі ўчора маці выдзеліла грошы на вандроўкуі тут вось такая херня адбылася). Я спыталася год народжаньня, імя  і гэтак далей. Я сказаў першае, што прыйшло ў галаву, крыху зьмяніўшы сябе. Аднак яна працягвала патрабаваць штраф. Я ўжо і не ведаў, што мне рабіць. Зноў падбег гэты мужык, сказаў, каб я зь ім не жартаваў, бо ён былы міліцыянт, "уг.розыск" і яго не правядзеш. Я папрасіў яго супакоіцца і зноўку пачаў давіць на кантралёршу. наплёў ёй, што сам зь Менску і прыехаў да сябра, таму на адваротны маршрут патрэбныя грошы...у канцы канцоў дастаў 2,5 рублі і сказаў, што гэта ўсё што ёсьць. Нарэшце, ёй надакучыла і я набыў квіток і вылез з гэтага аўтобусу...Як гаварыцца, пранясло...

УСЁ БУДЗЕ ФАЙНА!

квіткі, паляваньне, зайцы

Previous post Next post
Up