Сьнегам на галаву

Aug 07, 2008 20:53

Сёньня вось нечакана вярнуліся бацькі з мора. павінны былі толькі заўтра. мая паездка ў вёску адмянілася сама сабой. прыцягнулі яны з сабой дынь і гарбузоў і яшчэ ўсялякіх смачных рэчаў, што вельмі добра, бо ў халадзільніку маім засталося было толькі адное варэнне і клаў я ужо зубы на полку. чакалядныя і шчасьлівыя, расказваюць пра тое, як гойсалі па бруду і ліману, па мору і па пляжах. хай парадуюцца))заўтра паедуць у вёску - думаю, радасьць іхняя тамака і зьнікне. Усё будзе файна

Пі.сі. да вандроўкі засталося 3, 5 дні

нечаканасьці, бацькі, дом

Previous post Next post
Up