Oct 13, 2010 16:11
Вось я і на бальнічным. Не так усё і весела. Асабліва турбуе амаль поўная фізічная слабасьць, з-за якой я не магу анічога рабіць, акрамя як ляжаць пад коўдраць і жудасна кашляць. Трэба шмат чаго рабіць - тэзісы ў Вільню, праца на конкурс, працу па метадах, дзёньнік урэшце рэшт чакае сваёй чаргі...Хваравіты лагодны хлопчык:)
Лімоны, гарбата, антыбіётыкі і суспензіі - суворая праўда майго існаваньня.
Зрэшты, дзякуй усім, хто перажывае за мяне.
І дзякуй нашым футбалістам, таксама...
навакольле,
хваробы,
я