Рэгенерацыя

Oct 11, 2010 14:14

Я ўжо чатыры дні дома. Рэ-ге-не-ру-ю-ся:)
За гэты час пасьпеў сустрэцца з сябрамі, зрабіць заданьне Міністэрства адукацыі, наведаць горад Быхаў і атрымаць там копію свайго Чарнобыльскага пасьведчаньня. У Быхаўскім райвыканкаве працуе мілавідная маладая спецыяліст, якая пры ўсіх сваіх плючах заўзяе за лонданскі "Арсенал". Аддаў подпіс за Някляева.
Раніцай нядзелі я адчуў сябее самым нешчасьлівым чалавекам на зямлі. Мая хвароба прагрэсуе. Зараз голасу няма, галава баліць і гэтак далей. А я сёньня зьбіраўся ў клуб, бо аднагрупніца сьвяткуе дзень народзінаў. А заўтра футбол. Праўда пасля пятніцы жаданьня асаблівага няма. Паглядзім на надвор'е. 
Арцём, на дзіва, адчувае сябе добра. Вельмі шкада яго.
Ведае неба, я б тут застаўся ня толькі на сёньня...
 

дом, футбол, хваробы

Previous post Next post
Up