КАНТРАСТЫ ВЯРТАНЬНЯ

Aug 20, 2010 16:20

 Сёньня ў 5.40 раніцы мы вярнуліся дадому з "Югоў". За дзесяць дзён мы (а нас было трое хлапцоў) пабывалі ў Затоцы, Ільлічоўске, зрабілі маленечкія экскурсіі па Адэсе, Кіеву і Чарнігаву. На дзесяты дзень ужо моцна хацелася дадому, ну нязвыклыя мы дыхаць доўга вольным паветрам. Затока не спадабалася адсутнасьцю "рэальнага двіжу" і спакоем, жытлом кшталту барака і лазні, таму мы пераехалі на 20 км бліжэй да Адэсы, у горад Ільлічоўск. Там руху хапала, там мы і пляж дзікі знайшлі, там і медузы з'явіліся, там і ночы былі даўжэйшыя, там і кватэра ледзьве не развалілася (у прамым сэнсе разумець папрашу). Цікавага хапала, і адпачынак у сэнсе рэкрэацыі можна шчыра лічыць удалым. Загар ё, эмоцыё ё,успамінаў хапае.
А далей былі кантрасты. Яркая вольная гандлюючая Украіна саступіла месца шэрай ціхай Беларусі. На мяжы мяне ледзьве не высадзілі за перабор нормы алкаголю (пра новыя правілы я дазнаўся толькі за 10 хв да граніцы), так што за мяне заступіўся увесь вагон (перабор быў ня толькі ў мяне!), на вакзалах болей не чутно "халоднае піва, вада, піражкі, рыба", у вагонах злыя правадніцы. Глыткоў свабоды хопіць яшчэ на некалькі месяцаў. Буду спрабаваць тэкілу і віно ад Жана Поля Шэнэ.
Зараз адпачыць крыху. І ў Расію.

Беларусь, Украіна, кантрасты, адпачынак, вяртаньне, Адэса

Previous post Next post
Up