Aug 07, 2010 18:42
Сёньня ў тры начы мы з Арцёмам дайшлі да майго дому на Першамайскай. На ступах амаль не засталося жывога месца, твар і плечы зусім пагарэлі. Скончылася нашая вандроўка па Гомельскай вобласьці. За амаль роўна чацьвёра сутак мы наведалі Чачэрск, Ветку, Хальч, Добруш, Рэчыцу, Гомель (два разы), Мазыр, Калінкавічы (два разы), Барбароў, Юравічы, Чырвоны Бераг, Жлобін, Рагачоў. Пасьпелі ўбачыць нафтавыя вышкі, фарсіраваць на чоўне Прыпяць, на пароме пераплыць Бярэзіну, пракаціцца ў адкрытым кузаве да Юравіч, прайці за адзін дзень больш за дваццаць кіламетраў пешшу, пакупацца ў Сожы, убачыць выдатны палац Румянцавых-Паскевічаў, выпіць па дваццаць літраў квасу і вады, прастаяць на дарозе 2,5 гадзіны, паспаць на лаўцы ў Рагачове, пераночыць у палатцы на першабытнай стаянцы, убачыць, як сядае сонца за Прыпяць, парадавацца за "Днепр" і "Дынама", паспачуваць БАТЭ...
А ўжо сёньня (ну ці заўтра) у 0.49 мы выязжаем на цягніку ў Гомель, каб адтуль ужо дабрацца да Чарнігава, адкуль дабярэмся да Адэсы. Без прыпынку. Жывеш толькі раз. Жывеш без прыпынку. Дзёньнік вандроўкі будзе, аднак ужо пасля Адэсы. Да сустрэчы!
прыгоды,
жыцьцё,
вандроўкі,
Адэса