V

Jul 26, 2010 22:33



Калі шчасьце ўвесь час эфемерна,

А пачуцьці найбольш прыдуманы,

Калі плавіцца сталь у нервах,

Што жыцьцё уяўляе у сутнасьці?

Мабыць, гэта як чыйсьці сон

Ці яшчэ горш - гульня без правіл,

Пасярод нейснуючых імён

Нават сонца наіграна паліць.

Можа й неба па праўдзе зялёнае,

А вясёлка аднога колеру,

Можа ўсё, што блішчаць - гэта золата,

І акторства нам сталася доляю.

Час бяжыць ў адваротны бок,

На Плутоне жывуць людзі,

Толькі там сьвятло - гэта змрок,

Ну а вочы, напэўна, грудзі.

Ну а можа, сьвядомасьць хворая

Правакуе амбіцый брызгат,

Мы заўсёды цягнулісь за зорамі,

Абапальвалісь й падалі ўніз.

Нам увесь час хочацца большага,

Не дае нікчэмнасьць спакою,

Непад’емнай кладучыся ношаю

Між нагамі ды галавою…

творчасьць, вершы

Previous post Next post
Up