Jul 26, 2010 00:08
БАТЭ перамог. Перамог у Магілёве. Першы раз за апошнія тры гады. Паўасновай, з вялікімі нервамі, тупой гульнёй абаронцаў. Да Капенгагена тры дні...
Засмуціла іншае. Мне СОРАМНА за горад, за тых людзей, што жывуць у ім, бо людзі - гэта душа горада. Па некаторым з іх сур'ёзна плача Любуж, і чаму яны ў канцы канцоў навучаць сваіх дзяцей - араць п'янымі "іуда", "підарас", "рыжы пёс", абліваць гаўном былых гульцоў, якія пайшлі па павышэньне, сыходзіць за 10 хвілін да канца матча, гарлапаніць мярзотнасьці. Апусціцца ніжэй проста нельга! Пра які футбол можна казаць? Хвораму грамадзтву ён непатрэбны. Футбалісты робяць сваю працу і атрымоўваюць за гэта плыні\вёдры бруду, свісткі. Жыцьцё - цяжкая рэч, аднак мы заўсёды можам застацца людзьмі...
Я адчуваў гонар, што на шыі вісіць шалік БАТЭ. Побач сядзеў сябра, што заўзяў за Днепр. А ззаду сядзелі тыя, хто ні за каго не заўзяў, а прыйшоў мацярыцца. Не зайдрошчу я чэскім гульцам...
бруд,
БАТЭ,
людзі,
Днепр,
сорам,
футбол