Jul 19, 2010 22:40
Ну вось так, я не прымаю лёгкасьці. Колькі ўжо было такіх выпадкаў? Аднак я не матэматык, я сутнасна іншая істота, якая імкнецца да апошняга даказаць найперш не сабе, што магчыма дасягнуць сваёй мэты, разглядаючы ў якасьці апошняй навакольнае існае. Мінакі, вядома, самыя разумнейшыя людзі і дарадцы, ды толькі іх варта ўспрымаць чымсьці кшталту падрымцы ў цяжкіх сітуацыях, усьведамляючы, што яны нейкім чынам таксама ўспрымаюць твае цяжкасьці як не поўнасьцю твае.
Зараз вакол мяне вакуум. Тыя людзі, што маглі б мне як сьлед дапамагчы, дастаткова далёка. Хтосьці альбо не хоча мяне ўспамінаць, альбо не можа, камусьці я не хачу надакучваць. Трэба разумець, што пад словам "ўспамінаць" я не зусім маю на ўвазе яго канататыўнасьць і лінгвістыку, а выкарыстоўваю ў якасьці індыкатара ўвагі. Мне прыемна чуць, як некаторыя разважаюць пра мае тыя ці іншыя якасьці, топ то камунікатыўнасьць, розум ці весялосьць/аптымістычнасьць, аднак я некалькі разоў лаўлю сябе на думцы, што нейкім чынам я застаюся таямніцай для ўсіх, і фарміруецца "рваны", няцэластны вобраз мяне. Ад такога кантэксту цалкам магчымы пераход да разарванай сьвядомасьці, хаця некаторыя і зараз ужо знаходзяць мяне "дзіваком". Я варыятыўны, аднак ці мае ўся гэтая варыятыўнасьць сэнс?
Тая, што магла б даць адказ на гэтае пытаньне, зараз у 740 кіламетрах ад мяне. Аднак і тут я не магу быць упэўненым. Зносіны на адлегласьці - неверагодна цяжкая рэч. Бо тут ты ніяк не можаш адчуць паўнацэннай цьвёрдай сувязі. Я са сваёй чульлівасьцю заўважаю кожную душэўную пертурбацыю блізкага чалавека як барометр прадчувае кожную зьмену надвор'я. А яна зьмяняецца...Адлегласьць і час робяць сваю дрэнную справу. А ў мяне ўзьнікае пачуцьцё навязваньня. У такой справе адчуваеш сябе як пры пераправе праз бурлівую горную рэчку, дзе варта кантраляваць кожны крок кожны момант, а той рызыкуеш аступіцца і назаўсёды зьнікнуць у бездані. І зноў яна кажа пра боль, а я кажа пра радасьць. І зноў я чакаю вось гэтых самых спалучэньняў гукавых тэрцый...
А сонца бязлітасна паліць. І чаму кола Сансары прывяло мяне ў гэты раз да душы чалавечай, а не птушынай? Пытаньня наконт дробязі, таму яно зноў рызыкуе застацца без адказу. Яна ляжа радкамі на зусім ня белы экран і застанецца навечна, калі паверыць Булгакаву. А мне яму так хочацца зараз верыць. Бо кожны дзень ёсьць патрэба ў спадзяваньні, што ўсё ўсё ж будзе добра. У тым ліку на адлегласьці 740 кіламетраў. Ад аднаго сэрца да сэрца другога адлегласьць не вымяраецца ў кіламетрах...
людзі,
думкі,
адлегласьць,
Яна,
пачуцьці,
я