May 28, 2010 23:22
І час бы ўжо прызвычаіцца да такога і знайсьці дзейнасны механізм абарончых рэакцый...аднак калі ў чарговы раз жыцьцё паварочваецца да цябе задам, ты апынаешся перад адсутнасьцю сэнсу, перад чарговым шквалам самакрытыкі, перад стрэсам, калі мягка сказаць. Мяне выдаляюць...І гэта значыць, выдаляюць два гады з маіх дваццаці, то бок адную дзесятую...Так не павінна быць, аднак так ёсьць. І твае словы тут нічога не вырашаюць, і твае думкі могуць разлівацца па чым заўгодна, аднак карысьці ад іх ня будзе аніякай. Як няма карысьці ад цябе...Дробязі і акалічнасьці могуць зрабіць ворагам, выклікаць алергічную рэакцыю. І ў выніку ад цябе анічоган не застаецца, нават успаміну. І цябе няма...
У мяне нікога няма...
нічога,
яна,
ніхто,
я