May 26, 2010 00:38
У неймаверным няспынным жыцьцёвым руху зрэдку хапае часу, каб задумвацца над п-р-ы-ч-ы-н-а-м-і. Тут на першае мейсца выходзяць інстынкты, інтуіцыя ды аўтаматычнасьць, у нейкім чыне, Тардаўскае перайманьне. Адразу і не зразумееш, ці гэта рэакцыя існая, ці наіграная, бо існасьць становіцца той самай гульнёй, арганізуючы амальгаму. Усе мы людзі, як трапна калісьці заўважылі:), усе мы ў глыбіні душы валодаем жывёльнай натурай. Самым цікавым становіцца спроба даведацца, што ж пра цябе думаюць астатнія, часам - проста мінакі, аднак у той жа час да апошняга імкнешся схаваць свае адносіны і пачуцьці. Самым важным становіцца не выбіца з кантэксту, зрабіць "правільна". Аднак гэта ў сваю чаргу становіцца анаміяй. У сучасный завіртуаленым сьвеце на першае месца выходзіць хуткасьць клацаньня па кнопачках і ўменьне карыстацца сімулякрамі.
людзі,
думкі,
сучаснасьць