Наш хакей

Jan 19, 2010 15:24


Учора Дінама Мінск прайграла чарговы свой матч. Дома. Чалябінскаму Трактару.Мінімальна, аднак саступілі. У мяне толькі некалькі словаў з гэтай нагоды. Заўважу, што, пэўна, віны каманды няма.

Хтосьці кажа пра нешанцаванне, аднак колькі можа не шанцаваць? Ёсць відавочная адсутнасць майстэрства, якую мы не здолелі за паўтары сезоны мінімізаваць. Ёсць відавочнае жаданне біцца, змагацца, аднак гэтага дастаткова, каб перамагчы ў адных-двух матчах, але недастаткова для якаснага руху наперад.Ёсць невядома якая каманда, якая ставіць невядома якія задачы, часам супрацьлеглыя па свайму сэнсу, якая падпісвае гульцоў і адразу сплаўляе іх. Ёсць выдатная арэна, на якую прыемна хадзіць і якая ўражвае больш, чым гульня. Вось толькі вялікае сумненне, ці ёсць беларускі хакей. І ці патрэбны нам такі хацей?

Атрымоўваецца, што ўсё, чым можа зараз ганарыцца наш хакей - гэта добрыя выступы нашых НХЛ-аўцаў (тьфу-цьфу), Калядны турнір у Мінску)), успаміны пра 20.02.2002 (Копаць!), і асабіста для мяне, магілёўскае "Хімвалакно".

хакей, роздумы, відавочнае, ТуТ

Previous post Next post
Up