Салігорск - у Эўропе, альбо "віншаванкі" "Шахтару" ад лепшага беларускага спартыўнага выданьня

Nov 09, 2010 01:24

6 лістапада "Шахтар" перайграў на выездзе галоўных канкурэнтаў у барацьбе за другую прыступку чэмпіянату Беларусі-2010 па футболе. На галоўнай футбольнай арэне краіны салігорская каманда абыграла ФК "Мінск" 1:2 і забясьпечыла сабе срэбраныя мэдалі. Мінімум.





На п'едэстал ФК "Шахтар" Салігорск апошнія сэзоны не ўзыходзіў, заставаўшыся недзе паблізу і нязьменна прымаючы ўдзел у мэдалёвых падБАТЭ-разборках. І вось калі салігорцы нарэшце мелі шанец парадавацца гэтаму дасягненьню, на сайце галоўнай спартыўнай газэты Беларусі мы ўбачылі:



Па-рознаму адказалі на прэтэнзіі заўзятараў каманды галоўны рэдактар газэты Ўладзімір Беражкоў, яго намесьнік Сяргей Новікаў ды кіраўнік праэкту "Прессбол-Онлайн" Юрый Доўнар.

Праз гадзіну-другую пасьля зьмяшчэньня на сайце "віншаваньні" былі падцёртыя, але пачуцьцё агіднае ад такога вычварэнскага "падарунка" у срэбраны - лепшы вынік за апошнія 5 гадоў - для "Шахтара" (ён хутчэй за ўсё зойме другое месца ўпершыню ў гісторыі каманды!) дзень засталося.

Цікава, як адрэагуе мэнэджмэнт ФК "Шахтар" Салігорск на такі творчы парыў паважанага выданьня... А мо і гэта не падстава рэагаваць на дасягненьні футбалістаў і трэнераў?

А пакуль - мары пра нешта большае на год 2010 залацяцца недзе ўдалечыні і адзіны шлях да золата-2010 для Салігорску можа прайсьці толькі праз... Бабруйск.

Як бы там ні было, а стартаваўшы ў Вялікдзень футбольны чэмпіянат падараваў Салігорску ўжо даволі пазытыўных эмоцыяў.



Салігорск ізноўку руліць! У Эўропе ў 2011-м мы з шалікамі каманды будзем падтрымліваць і непасрэдна сваю каманду :)

З новай Эўропай, Салігорск!

салігорцы, ЛЕПШЫR!, "Шахтар", Салігорск, футбол

Previous post
Up