У квітнеючай Беларусі, аказваецца, шкоднікі прыгрэліся і на самых высокіх пасадах у СМІ краіны, не дазваляючы выказаць усе пачуцьці перад надыходам Сьвята Кастрычніцкай Рэвалюцыі асобе, якая гэты дзень любіць і чціт, і якая ў Беларусі яго і парадзіла!
Click to view
...Аказваецца, у Беларусі ўжо
нельга нават павіншаваць любімай песьняй таго, дзякуючы каму краіна шматмільярднымі намаганьнямі адраджае сяло, непасільна паўтары дзесяцігодзьдзі змагаецца з карупцыяй, адзначае Дажынкі ды прагне стабільнасьці і ўсё новых ды новых элэгантных перамог з флікерам на руцэ і з клюшкай у ёй...
Прычым сабатаж гэты відавочны: яму
ёсьць аўдыёпацьверджаньне (пісьмовыя
задакумэнтаваныя сьведчаньні прыкладаюцца).
Падтрымайце калі ласка
і відэазварот простага салігорскага электрыка,
віншаваньне ад якога, прыкрываючыся падзаконнымі актамі адмовіўся прымаць Салігорскі Тэлевізійны Канал, ды далучайцеся да віншаваньняў з дзяржаўным сьвятам Вялікава Акцябра.
У апошнюю восень падтрымка яму патрэбна як ніколі.
Далучайцеся да
штурму эфіра, абвешчанага простым салігорскім электрыкам Батуевым!
Click to view
Ударым
апошняй восеньню па праізволу разам!