Салігорск - Барысаў, альбо Мода і нулі

May 15, 2010 23:35

Безгалявое Colorito беларускіх заканадаўцаў зялёнапалявых мод прайшло ў Салігорску на экватары траўня.

...Упершыню пасьля завісаньня ЭВМ і зыходу Васіліча з-за афіцыйных "праблем са здароўем" і па-за глядацкіх змаганьняў з залётнай духадынама-птушкай-касільшчыкам gray-cardinalчыкам, разьбіўшай гняздо зязюлі на ўгнаеньнях калійнай "дзярэўні", дзе квіце свая "Чыжоўка", быў футбол у Салігорску.



...Мода сталічная на адмінрэсурсавае запаўненьне трыбун дайшла і да Салігорска.

Атрымалася колькасна больш, чым раней у гэтым сэзоне, але да аншлагу яшчэ далёка. Нават з безумоўным лідэрам і заканадаўцам футбольных мод у сінявокай.






...Зато прыемна ўразіў нечакана шматлюдны галосна-шумны галабрухі салігорскі фан-сэктар.





...У Барысаве фанацкім пакуль у модзе негалабрухасьць і каляровая сакавітасьць.

...Агульнабеларуская мода на павышаную ўвагу да заўзятараў футболу з боку праваахоўчых ворганаў усё ніяк не праходзіць. Яны ўсё так жа з цікавасьцю ўзіраюцца ў фанатаў. І ўжо нават пускаюць людзей у буфет і туалет нават (!) не ў перапынку.




..."Шахтар" упершыню ў гісторыі гуляў у яркіх памаранчавых колерах.





Трэці камплект формы нагадаў пра Данецк і яго перамогі, але гарняцкай сталіцы Беларусі перамогі не прынёс.



Фота - Sparka для match.by і фотагалерэй афсайту ФК "Шахтар" (с)

...Рэвалюцыі ня здарылася. "БАТЭ" вяртаецца дадому "сухім" і пасьля 10-й гульні чэмпіянату. Што ўжо звычайна - лідэрам.




...Жураўліны крык ці хутка пачуюць у Салігорску? Бо gray-cardinalчык - істота кусачая. Піявіста-сасучая. Можа і любоў усеагульную ЗАцМАЧЫЦЬ, калі есьці хочацца...

Хоць gray-cardinalчык здольны распужаць усіх птушак новы салігорскі выконваючы абавязкі галоўнага - што таксама звычайна - у пошуках сваёй птушкі шчасьця.




...А яны абавязкова вярнуцца...

p.s. Футбол глядзеў з гор Мэйну, таму калі люстэрка пераламіла і загуляла моду ў іншы бок, паведамлю на ўсялякі выпадак, што ўсе фігуранты дадзенага расповяду цалкам прыдуманыя і зьяўляюцца вытворчасьцю выключна майго розуму, адурманенага горным акіянскім подыхам салігорскіх тэрыконаў.

спорт, "Шахтар", Салігорск, ЭВМ, футбол, "БАТЭ"

Previous post Next post
Up