Люблю Беларусь :)

Feb 02, 2010 12:47





Як паведамляюць адзін з намінантаў на Прэмію "Люблю Беларусь" - тэлеканал "Белсат" і Іван Шыла, ідэя штогадовай маштабнай нацыянальнай прэміі належыць маладафронтаўцам гораду беларускіх гарнякоў, адзін з якіх. Журы, у склад якога ўваходзяць сябры моладзевай арганізацыі, вызначыла тры дзесяткі намінантаў у васьмі галінах грамадзкага жыцьця.

Паводле Івана Шылы, такая прэмія мае шанцы стацца унікальнаю зьяваю: “Падзеяў такога кшталту ў Беларусі няма, і мы адчувалі неабходнасць сабраць у адной зале ўсіх, чыю дзейнасць можна ёміста акрэсліць адным выразам - "Люблю Беларусь".

Відэа з прэсавай канфэрэнцыі афіцыйнай прэзэнтацыі Прэміі.




Мае фаварыты :)



"Беларусізацыя" - кампанія "Будзьма!"
Дык Будзьма ж Беларусамі! Першы слоган, які можа паспрачацца з цалкам пазытыўным, але ўсё яшчэ зялёным клічам "За Беларусь!" і на словах, і дзеяньнямі.
Велізарная павага да людзей, якія зарганізавалі, удзельнічаюць ды падтрымліваюць гэты праэкт!
Дзкуючы яму я ўжо знайшоў шмат цікавейшых знаёмстваў. Гэта лепшы падарунак ад Беларусі: нашыя людзі :)



"PRO-BELARUS" - Стэфан Эрыксан
Беларускі швэд, які размаўляе на беларускай лепш, чым шмат хто з беларусаў. Велізарнейшая павага да гэтага чалавека!



"Журналістыка" - часопіс "34"
Чытаю з велізарным захапленьнем ;)
Сябруйце з "34" і вы, стужка-фрэнды ;)



"Культура" - Мікалай Халезін
На вялікі жаль, пакуль ніводна разу п'есы "Вольнага Тэатру" не бачыў. Вельмі шкадую, што не давялося ў мінулым годзе вырвацца ў Вашынгтон...
Ганаруся, што ў нас ёсьць такія суайчыньнікі. Заўсёды прыемна з Мікалаем паразмаўляць і пачытаць яго думкі-меркаваньні.



"Палітыка" - Павел Латушка
Першы прадстаўнік беларускага ўраду ў трэцім тысячагодзьдзі, які размаўляе па-беларуску і займаецца папулярызацыяй беларускай культуры і на словах, і дзеяньнямі. Велізарная павага!



"Грамадзкая чыннасьць" - Валянцін Стэфановіч
Чалавек, думкі якога працуюць на павелічэньне юрыдычнай адукаванасьці і аздараўленьне нашага грамадзтва.
Імя набірай у пашукавік - і адукуйся ;)
Вялізная павага!



"Спорт" - Ганна Глазкова
Алімпійская мэдалістка па мастацкай гімнастыцы. Прызёрка чэмпіянатаў сьвету.
Зараз - спартыўны мэнэджэр. Найбольш сымпатычны мне чалавек у беларускім спорце.
Вядома, Аня - салігорка ;)
Калі прачытаў на сайце "Люблю Беларусь" словы пра Аню, якая "ня толькі ўва ўласных посьпехах бачыць жыцьцёвы сэнс", адразу ўзгадаў яе ініцыятыву па стварэньню на Салігоршчыне цэнтру для дапамогі людзям з наркатычнай залежнасьцю (чытаў пра гэта шмат гадоў назад у газэце "Прессбол", але ўсплыло ў памяці чамусьці менавіта зараз), якіх у нашым рэгіёне вельмі шмат.
Велізарная павага да гэтага чалавека!
p.s. Яе б у салігорскі "Шахтар" ;) Упэўнены, што праз пару гадоў неабходнасць зьяўленьня сучаснага стадыёну ў Салігорску стала б відавочнай.



"Змагар года" - Сяргей Каваленка
Беларус. Годны. Шчыры. Сумленны. Адказны.
Ганаруся, што ў нас ёсьць такі суайчыньнікі.




Дзякуй, за вашу любоў да нашай Беларусі!

ПіяР, спартыўны мэнэджмэнт, Мова, лЕПШЫR!, Чалавек дня, Салігорск, БЧБ, Люблю Беларусь!, ідэі, салігорцы, Беларусь, "Шахтар", Жыве Беларусь!, футбол

Previous post Next post
Up