Сёньня 9-га студзеня 2010-га ў падмаскоўным Чэхаве (Расея) падчас гульні рэгулярнага чэмпіянату
КХЛ здарылася падзея, якіх няшмат бывае.
Ужо на 4-й хвіліне
гульня паміж
чэхаўскім "Віцязем" і
омскім "Авангардам" была спынена з-за... недахопу гульцоў у складах каманд з-за масавых разборак, учыненых хакеістамі, і адпаведна масавых выдаленьняў.
Для тых, хто ў хакеі асабліва не разьбіраецца, паведамлю, што пачынаюць гульню звычайна 2 брамніка, 6-8 абаронцаў і 12-13 форвардаў у кожнай камандзе.
Такім чынам, можаце ўявіць, што адбывалася напрацягу першых (і, як атрымалася, апошніх) хвілін гульні, калі праз 219 сэкундаў яна была спынена з-за таго, што ў камандах не засталося патрэбных хаця б аднаго брамніка і трох гульцоў у полі, каб працягваць сустрэчу.
Праўда, навошта ўяўляць. Можна і паглядзець.
Чырвоныя напалі на белых без абвяшчэньня вайны.
Пачалося ўсё
на раскатцы яшчэ да гульні, калі ўзьнікла першая заваруха. У "гульні" ж працяг прыпаў на 207-ю яе сэкунду:
Click to view
Чакаць другой сэрыі доўга не давялося - яе рэліз выйшаў яшчэ праз 7 сэкундаў гульнявога часу. Потым "сэрыял" працягнуўся чарговым "мылам" праз тры, калі замес быў найбольшы:
Click to view
Брамнікі, напэўна, навучаюцца на дыпляматаў :)
...І яшчэ празь дзве ўсё скончылася...
Click to view
Пакуль расейскія спартыўныя СМІ чамусьці
гуляюць у маўчанку (ні фотарэпортаў, ні проста рэпортаў з "гульні" няма на сайтах найбольш буйных спартыўных газэт усходняй суседкі) і разраджаюцца толькі
афіцыйнымі паведамленьнямі ад КХЛ, высновы дзе будуць рабіцца заўтра.
Вынікі:
- больш за
600 хвілін штрафу каманды набралі за 3:39 гульнявога часу, а калі дакладней то на гэта ім спатрэбілася агулам 12 сэкундаў;
- ізноў "праславіліся" на ўвесь спартыўны сьвет. Бо нават
Яраміру Ягру (нумар 68 у белым швэдары) давялося памахацца... Прычым памахацца ізноў у чарговым самым брудным у гісторыі Расеі паедынку на лёдзе.
Тады, здаецца, было папрыгажэй:
Click to view
- лепшай
"славы" і "піяру" КХЛу і не прыдумаеш... Гэта вам не Славе Фяцісаву ў 51 год аднаўляць кар'еру... Тут
ізноў зьвярнуць увагу ўсе. Што і патрабавалася і чаго так жадалі кіраўнікі лігі на працягу другога году яе існаваньня.
- пад гэту мульку з "Віцязем" з азіяцкага падмаскоўя могуць разьвітацца ў лізе і будуць рады сустрэць добразычлівых, талерантных і хакейных беларусаў. А паказаць сваю добразычлівасьць і талерантнасьць ужо хоць зараз гатовы і "Гомля", і "Юнацтва".
Перамаглі ні чырвоныя, ні белыя. Ні, вядома, сяброўства. Перамагло нішто. Што ў Расеі ды і ў нашых краях здараецца даволі рэгулярна апошнія стагодзьдзі два.